О, скажы мне,
храбрэц,
буйная галава!
О, скажы – Гімалаяў парушыцца хутка гара!
О, скажы – разарву я шырокае неба, Сусвет,
Я пакіну і месяц, і сонца, сузор’і планет!
Прасвідрую зямлю і ўздымуся ў прастор –
Да святынь узнясуся – вышэй срэбных зор!
Я – цуд маці-зямлі, неўвядальны разлог!
Хай асвенціць мне скроні разгневаны Бог,
Лоб – вянцом каралеўскім,
блаславеннем святла!
О, скажы мне,
храбрэц,
буйная галава!
Я – безадказны жорсткі і пагардлівы!
Я – цар Эпохі пераменаў!
Я – цыклон, я – разбурэнне!
Я – халодны страх і пракляцце Сусвету!
Я – няшчадны і знішчальны землятрус!
Я – неўладкаванасць і беззаконне!
Я – супраціўнік правілаў і дысцыпліны!
Я – нястомны вандроўнік,
Я – няўрымсная бура ў канцы спякотнага лета,
Я – мяцежнік,
мяцежнік – сын маці-зямлі!
О скажы мне,
храбрэц,
буйная галава!
Я – ураган, я – цыклон,
Я руйную ўсё на сваім шляху!
Я – п'янлівы танцавальны вір,
Я танчу – у сваё задавальненне!
Я – вызваленая радасць жыцця!
Я – кліч вайны, я – млечны шлях, я – калыска,
Я – шалёны няўрымслівец,
Я падскокваю і танцую, падскокваю і танцую.
Я раблю ўсё, што хачу, што хачу і калі хачу.
Я абдымаю ворага і змагаюся са смерцю.
Я – вар'ят, я – тарнада!
Я – няшчадны мор – вучань смерці,
Я – смерць для ўсіх павадыроў тэрору!
Я – напоўненасць цёплай турботай – назаўсёды!
Я – стварэнне, я – разбурэнне!
Я – месца для пачатку,
Я – месца для канца,
Я – канец, імклівы канец ночы!
Я – сын Індрані[1]–
З месяцам у галаве,
З сонцам на гарачых скронях!
У адной руцэ маёй – пяшчотная флейта,
Другая трымае горн вайны!
О, скажы мне,
храбрэц,
буйная галава!
Я не прымаю нікога, акрамя самога сябе!
Я – гром,
Я – гук Брахмы[4] ў небе і на зямлі,
Я – магутны рык з горна Ісрафіл[5],
Я – вялікі трызубец Пінак Пані,
Я – посах цара ісціны,
Я – Чакра[6] і вялікая Шанка,
Я – магутны першабытны крык!
Я – вучань Біш’ямітры[7], Дурбаша[8] суровага,
Я – лютага дзікага агню,
Я ператвараю ў попел гэта Сусвет!
Я – посмех чуллівай душы,
Я – вораг чалавецтва, магутны яго жах!
Я – крывавае зацьменне дванаццаці сонцаў!
Я – веснік правазглашэння канца!
Часам я ціхі і ўміратвораны,
Часам – шалёны і непрадказальны!
Я – нованароджанае світанне,
Я – трушчу нагамі славу Усемагутнага!
Я – лютасць тайфуну!
Я – магутны голас акіяна,
Я – заўсёды гучны і бурлівы.
Я – ціхмяны і гаманкі, як імклівы ручай у шматколернасці вясёлкі.
Я – цёмныя струменістыя валасы дзяўчыны,
Я – іскрынкі агнявіцы ў яе палкіх вачах.
Я – пяшчота і любоў, што тоіцца ў сэрцы шаснаццацігадовага.
Я – бясконца-адчайна-шчаслівы!
Я – змучаная душа закаханага.
Я – горкія слёзы ўваччу ўдавы,
Я – бездапаможныя ўздыхі пакутніцы!
Я – боль і смутак усіх бяздомных гаротнікаў!
Я – пакута пакрыўджанага сэрца!
Я – гарачы боль і роспач адчайнага палюбоўніка!
Я – невымоўнае гора!
Я – трапяткі і хвалюючы дотык цнатліўкі,
Я – пульсуючая пяшчота яе першага сарванага пацалунку.
Я – мімалётны пагляд тайнага каханага,
Я – яго застыглы стоены позірк.
Я – радасць, што запаўняе сэрца закаханнай дзяўчыны,
Я – звонкая музыка яе бранзалетаў!
Я – вечнае дзіця, падлетак усіх часоў!
Я – сарамлівая вясковая дзева,
спалоханая уласнай маладосцю, што стала відавочнай.
Я – прыемны брыз з поўдня,
Я – усходні задуменны шторм.
Я – глыбокая ўрачыстая песня, выкананая вандроўным бардам,
Я – пяшчотная музыка яго ліры!
Я – суровая бязлітасная смага ў апоўдзень,
Я – жорсткае палаючае сонца!
Я – аксаміт і трымценне пустыні ўвесну,
Я – прахалодная яе зеляніна ў цені!
Ашалеўшы ад неймавернай радасці, я імкну наперад!
Я вар'ят! Я вар'ят!
Раптоўна я пачуў мелодыю сваёй душы,
І тады – усе ілжывыя бар'еры разбурыліся!
Я – уздым, я – спуск,
Я – свядомасць у несвядомасці душы,
Я – сцяг урачыстасці ля брамы Сусвету,
Я – слаўны знак перамогі чалавека,
Лікуючы і святкуючы, як ўраган, я імкну да
Скрыжавання зямлі і неба.
Магутны Боррак[9] – гэта конь, што нясе мяне.
Ён ірве нецярпліва, п'яны ад захаплення!
Я – бурлівы вулкан ва ўлонні зямлі,
Я – дзікі агонь, што шугае скроні лясныя,
Я – звар'яцелае мора гневу Ада!
Я плыву на крылах маланкі з лікаваннем і ўсведамленнем –
Я нясу ў свет жах, пакуты і страх,
Я спасылаю землятрус на зямлю грэшную!
Я – флейта Арфея,
Я закалыхваю ў сне ліхаманкавасць зямлі!
Я ўзводжу храм у пекле свету і паміраю.
Я нясу весткі пра перамены на зямлю і неба!
Я магутная плынь –
Часам раблю зямлю багатай і ўрадлівай,
У іншы час – бязлітасна і жорстка знішчаю яе.
Я адрываю ад грудзей Бішну[10] двух дзеў!
Я – несправядлівасць, я – метэарыт,
Я – Сатурн, я – агонь каметы,
Я – атрутная гадзюка!
Я – Чанда[11] абезгалоўленых, я – разбуральны Ваеначальнік,
Седзячы ў ахопленым агнём апраметным Пекле,
Я ўсміхаюся, нявінны, нібыта кветка!
Я – жорсткая сякера Парсурамы[12],
Я забіваю воінаў
І прыношу ў Сусвет мір і гармонію!
Я раскурожваю гэтую нікчэмную зямлю з лёгкасцю і без высілкаў,
Каб стварыць новы свет – Свет радасці і святла.
Стомлены барацьбой, я, вялікі змагар за справядлівасць,
Буду адпачываць у цішыні толькі тады, калі знайду
Неба і паветра – вольныя ад жалобных стогнаў прыгнечаных.
Калі ж палі бітвы будуць ачышчаны ад звону скрываўленых шабляў,
Ці змагу я, выматаны ў бітвах, отдыхнуть у цішыні?!
Я – вялікі мяцежнік.
Я – мяцежнік навечна,
Я ўздымаю галаву над гэтым Светам,
Назаўсёды з высока ўзнятай галавой і адзін!
З бенгальскай. Пераклад Марыі Кобец
[1] ІНДРАНІ – (Стар.-інд Індра, у старажытна-індыйскай міфалогіі бог грому і маланкі, кіраўнік багоў. Індрані – самы папулярны міфалагічны персанаж вед. У «Рыгведзе» аднаму яму прысвечана каля 250 гімнаў. Вярхоўнае палажэнне адлюстравана ў эпітэтах "цар багоў» і «цар ўсёяго Сусвету» (III 46,2; 46,6 VI). Для Індра характэрны эпітэты: «асура», «цар», «добрая», «уладар», «самадзержац», «усеўладны» і інш. Індра ўвасабляе найперш за ўсё вайсковую функцыю;
[2] БЕДУІН – (араб. بدوي бадави, у множ. Ліку бадв (بدو) або бадавійун (بدويون) - «насельнік пустыні (стэпу)», «качэўнік», ад арабскага бадзія (بادية) - пустыня [14]) - тэрмінам прынята пазначаць ўсіх жыхароў арабскага свету, якія вядуць качавы лад жыцця, незалежна ад іх нацыянальнасці або рэлігійнай прыналежнасці;
[3] ЧЫНГІС – Заснавальнік і першы вялікі хан Мангольскай імперыі, які аб'яднаў разрозненыя мангольскія і цюркскія плямёны; палкаводзец, які арганізаваў заваявальныя паходы манголаў у Кітай, Сярэднюю Азію, на Каўказ і Усходнюю Еўропу. Заснавальнік самай буйной у гісторыі чалавецтва кантынентальнай імперыі;
[4] ГУК БРАХМЫ – (Ом альбо Аум – індыйскі свяшчэнны гук, сімвал трыяды вышэйшых багоў індуізму: Брахма, Шыва і Вішну;
[5] Ісрафіл (араб إسرافيل -. Ісрафіль) - веснік страшнага суда ў ісламскай эсхаталогіі. Адзін з чатырох – разам з Джыбрыль, Мікаіл і Азра - ангеламі мукаррабун. Стоячы на іерусалімскай гары, Ісрафіл гукамі трубы абвесціў аб мёртвых у паўстанні, аб страшным судзе.Ісрафіл уяўляецца істотай велізарных памераў, у яго чатыры крыла, цела пакрытае валасамі. Ісрафіл пераў загады Алаха іншым анёлам. Тройчы ў дзень і адзін раз уначы Ісрафіл плача над пакутамі грэшнікаў у пекле.
[6] ЧАКРА – (санскр. चक्र cakra IAST літар. «Круг, кола, дыск», або падме (санскр. पद्म padma IAST літар. «Лотас»), у духоўных практыках індуізму – псіхаэнергетычнай цэнтр ў тонкім целе чалавека, які ўяўляе сабой месца перасячэння каналаў Надзі, па якіх працякае Прана (жыццёвая энергія), а таксама аб'ект для засяроджвання ў практыках тантры і ёгі. Канцэпцыя чакры выкарыстоўваецца ў індуізме, будызме, мностве сучасных акультных сістэм, а таксама ў аюрведы і некаторых іншых відах альтэрнатыўнай медыцыны.
[7] БІШ’ЯМІТРА, вядомы як Вішвамітра – адзін з найвялішых мудрацоў у гісторыі Індыі. Ён не быў брамінам з нараджэння, аднак упорствам і навукай ён атрымаў тытул Махаршы, з якім яму былі падуладныя ўсе чатыры Веды. Гэта першы з 24-х мудрацоў, што зразумеў Гаятры Мантру.
[8] ДУРБАША – У індуісцкіх пуранах Дурбаша (санскрыт: दुर्वासा), таксама вядомы як Дурвасас (санскрыт: दुर्वासस्), быў старажытным рышы, сынам Атры і Анасуйі.
[9] Борак (правільная транскрыпцыя імя - Барак, памёр ў 1271 году) - сёмы кіраўнік Чагатайского улуса (1265-1271); прапраўнук Чынгіс-хана.
[10] БІШНУ – вядомы як Вішну, Нараяна або Хары, Бішну (вымаўленне Бходжпуры). Хго – самы выбітны Бог у індуізме. Ведычная дзева, міфалагічнае імя Лэхі, не вельмі важны. Э-Брахма з'яўляецца часткай трупы Сангха-млыны Шывы, якая абараняе стваральніка, лічыцца багіняй.
[11] ЧАНДА (Chanda) з англа-маратхскай. Гэта крэпасць, галоўны апорны пункт раджы Нагпур падчас ваенных дзеянняў у 1818г. Яе абаранялі звыш 3000 салдат раджы, але пасля двухдзённай бамбардзіроўкі крэпасць была ўзятая штурмам; страты тых, хто нападаў былі нязначныя, гарнізон страціў 500 чал. забітымі, уключаючы каменданта.
[12] Парашурама (санскрыт Paraçu-râma = Рама з сякерай) - шостае ўвасабленне бога Вішну і першае Рамы. Гісторыя яго апісваецца ў Магабхарате і Пуране. Парашурама быў брахман і з’явіўся на свет, як пяты сын Джамадагні і жонкі ягонай Ренука. У ранейшай жыцця ён знаходзіўся пад заступніцтвам бога Шывы, навучыць яго абыходжанні з зброяй і даў яму сякеру. Парашурама зьявіўся ў свет для ўтаймавання тыраніі кшатрыяў, ад якіх ён ачышчаў зямлю дваццаць адзін раз, з тым, каб аддаць яе брахманаў.