Суббота, 08 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Да весніцаў гудаў

  • Пятница, 21 августа 2020 16:22
  • Автор 

О, я хачу наноў прымкнуць
да сабрыса з Рубона.
Там кнігу-грамату згарнуць:
вунь – Vesnicа! З амвона
прычасце Рыгі я прыму,
скажу: -- Будзь, Veseliba!
/І Езавітава ў турму
не кіне веку хіба/.

А далучыцца – не прыстаць,
напоўніць лайбы, стругі…
Атачмент – з Райнісам спазнаць
Свабоды клічы, рухі…
Пра балцкі выведаць субстрат,
з рыгва пачуць і дайны.
На ўсіх вятрах не будзе страт:
вяртае ветразь тайны.
Братэрства – брыганцінаў порт.
Гукнулі продкі-гуды:
-- Крывіцкай злюбнасці акорд
не змоўкне! Верце ў цуды!
-----------------------------------------------------------------------------------
   Міраслаў Янковяк /народжаны ў 1979 г./ -- польскі мовазнавец, доктар навук, беларусіст.
Атачмент – вызначэнне прывязанасці, далучэння, паяднання.
Рубон – адно з старажытных назваў Заходняй Дзвіны.
Кніга па-латышску – gramata.
Гасцініца па-латышску – viesnica.
Весніцы – брама, дзверцы ў варотах.
Здароўе па латышску – veseliba.
Cёлетні юбіляр – Яніс Райніс /11.09.1865—12.09.1929/.
Кастусь Езавітаў /17.11.1983, Дынабург—23.05.1946, турма ў Мінску/.
Балцкі субстрат – этнічная рэлігія беларусаў, індаеўрапейская традыцыя як аснова нашай    
       ідэнтычнасці.
Рыгво – вусце.
“Дайны” – зборнік латышскіх народных твораў у перакладзе сёлетняга юбіляра Пятра Масальскага  
      /14.07.1905—6.07.1985/,  выдадзены ў 1987 г. Укладальнік, аўтар прадмовы  С. Панізьнік.
Гуды – майстры, умельцы, слаўныя ў бітвах;  гуды – прызыўка беларусаў у Латвіі.


Сяргей Панізьнік   13.08.2020

Фота travelkap.club

Прочитано 228 раз