Суббота, 08 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

«Ончыко»: сяброўства з беларускай літаратурай

  • Понедельник, 24 августа 2020 12:57
  • Автор  Сугучча

«Ончыко» («Наперад») ‒ марыйскі літаратурна-мастацкі часопіс, які выходзіць у Йошкар-Але з 1926 года, апошнія тры гады сістэмна прадстаўляе свайму чытачу (наклад у выдання – 1300 экзэмпляраў) творы беларускіх пісьменнікаў у перакладзе на марыйскую мову.

2018 год. У першым нумары старэйшага марыйскага літаратурна-мастацкага перыядычнага выдання, галоўным рэдактарам якога з’яўляецца Ігар Папоў, ‒ нарыс Анатоля Падольскага “Беларусь. Здзівіцца і прыняць”. Досыць цікавы погляд на нашу краіну збоку, які паказвае адрозненні Беларусі ад расійскай глыбінкі. А яшчэ ў беларускай падборцы “Ончыко” за студзень 2018 г. – пяць вершаў Алеся Бадака ў перакладзе на марыйскую мову Генадзя Ояра. Дарэчы, Генадзь Ояр з’яўляецца аўтарам верша пра Францыска Скарыну. У перакладзе на беларускую мову гэты твор надрукаваны і ў Беларусі. Між іншым, зараз у адным з мінскіх выдавецтваў складаецца зборнік твораў, прысвечаных беларускаму перашадрукару. Увойдзе туды і верш марыйскага паэта. А яшчэ ў студзеньскім за 2018 год нумары «Ончыко» – шэсць вершаў Навума Гальпяровіча.  На марыйскую мову іх пераклаў таксама Генадзь Ояр.

2019 год. «Ончыко» двойчы звяртаецца да прадстаўлення беларускай літаратуры. У сакавіцкім нумары – дзве казкі Алеся Карлюкевіча і лірычныя замалёўкі Алеся Бадака, адрасаваныя юнаму чытачу. У абодвух выпадках перакладчыкам выступае Юрый Салаўёў. Марыйскі празаік і перакладчык – добры сябар Беларусі. Ён прыязджаў у Мінск, удзельнічаў у сустрэчах беларускіх і замежных пісьменнікаў, знаёмы з цэлым шэрагам беларускіх літаратараў. Таксама ў сакавіцкім нумары – вершы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міколы Мятліцкага. Перакладчыкам іх выступіла Святлана Грыгор’ева.

Майскі нумар «Ончыко» аказаўся надзвычай «беларускім». У ім – сем вершаў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ў перакладзе Генадзя Ояра. А яшчэ – казкі Генадзя Аўласенкі і Алёны Масла ў перакладзе Юрыя Салаўёва.

2020 год. Сакавіцкі нумар часопіса змяшчае невялікі артыкул Юрыя Салаўёва пра повязі марыйскай і беларускай літаратур, пра яго ўласнае адкрыццё беларускай літаратуры. Далей ідзе невялікі ўрывак з аповесці-казкі Алеся Карлюкевіча «Прыгоды Шубуршуна». Перакладчык – Юрый Салаўёў. У гэтым нумары – і сем вершаў Алеся Бадака ў перакладзе Генадзя Ояра.

Відавочна, што такой шматпланавай руплівасці, увагі да беларускай літаратуры ў Марый Эл не адбылося, калі б не ініцыятывы Юрыя Салаўёва. Пісьменнік, кнігавыдавец (спадар Салаўёў узначальвае Выдавецкі дом «Марыйскае кніжнае выдавецтва»), перакладчык, грамадскі дзеяч, ён становіцца сапраўдным арганізатарам беларуска-марыйскіх, беларуска-расійскіх літаратурных, культурных, гуманітарных сувязяў. І ў Беларусі, і ў Расіі, і Марый Эл гэта варта высокай адзнакі, высокай падзякі.

Сяргей Шычко

Прочитано 134 раз Последнее изменение Понедельник, 24 августа 2020 12:58
Другие материалы в этой категории: « Рэчаіснасць – белы свет На марыйскай мове   »