Суббота, 08 05 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Рускі перакладчык з Гомеля

  • Суббота, 14 ноября 2020 16:30
  • Автор  Сугучча

У «Літаратурных мясцінах Беларусі» (пабачыла з задуманага трохтомніка ўсяго адна кніга – пра літаратурнае краязнаўства Берасцейшчыны, Віцебшчыны, Гомельшчыны) імя Якава Бардоўскага, мастацкага перакладчыка з нямецкай і французскай моў, зусім не згадваецца. Хаця даведнік увогуле з’яўляецца добрай платформай для вывучэння літаратурнай і мастацкай гісторыі края. Дададзім у такім выпадку ў «Літаратурныя мясціны Беларусі» яшчэ адно імя.

Якаў Іўлевіч Бардоўскі нарадзіўся 1 кастрычніка 1779 года. Паходжаннем – з духоўнага звання. Вучыўся ў семінарыі. Закончыўшы яе, зблізіўся з Шышковым. Аляксандр Сямёнавіч Шышкоў (1754 – 1841) – рускі пісьменнік, літаратуразнаўца, філолаг, мемуарыст, ваенны і дзяржаўны дзеяч, адмірал. Быў Дзяржаўнаым сакратаром Расійскай імперыі, займаў пасаду міністра народнай асветы. Адзін з вядучых ідэолагаў часін Айчыннай вайны 1812 года. Менавіта Шышкоў стаў ініцыятарам прыняцця ахоўнага цэнзурнага статута 1826 года. Прэзідэнт літаратурнай Акадэміі Расійскай. Канешне ж, сяброўства з такой уплывовай асобай па тым часе насіла важкі характар.

Якаў Бардоўскі ўдзельнічаў рабоце часопісаў «Минерва», «Друг юношества». У 1813 годзе Шышкоў «прабіў» для Бардоўскага даручэнне апісаць «здарэнні», якія былі ў Маскве і ваколіцах падчас французскага нашэсця, – са штогадовай аплатай у 1500 рублёў. Велізарны па тым часе ганарар. Праўда, пра вынікі той працы, як відаць з адказу міністра народнай асветы на запыт кіраўніка справамі міністэрства ўнутраных спраў, не было «ніякіх звестак» нават напачатку 1827 года. Выплату стыпендыі ці крэдытаванне ганарарам за будучы твор, будучую працу прыпынілі. Пасля наш суайчыннік служыў у дзяржаўнай экспедыцыі для рэвізіі рахункаў і пры паштовым дэпартаменце. Даслужыўся да чына стацкага саветніка.

Якаў Іўлевіч Бардоўскі быў (з 6 ліпеня 1811 года) членам-заснавальнікам «Таварыства аматараў расійскай славеснасці». Ёсць звесткі, што Якаў Іўлевіч належаў да масонаў. Прайшоў прысвячэнне ў пецярбургскую ложу «Елизаветы к добродетели».

Я. Бардоўскаму належыць шэраг вершаў на рэлігійна-маральнуя і патрыятычнуя тэму. Некалькі п’ес ураджэнца Гомеля прысвечана ўхваленню Шарамецьева, які да 1809 года спрыяў аўтару. Гэтыя творы характарызуюць у Бардоўскага поўную адсутнасць сапраўднага таленту. Літаратару належаць пераклады наступных твораў: «Абвяржэнне наўмысных перакананняў, распаўсюджаных філосафамі XVIII ст., супраць хрысціянскай пабожнасці» (рус. «Опровержение злоумышленных толков, распространенных философами XVIII в., против христианского благочестия», з французскай; Масква, 1810); «Кароткае выкладанне галоўных доказаў, якія бясспрэчна сцвярджаюць шчырасць хрысціянскага» (рус. «Краткое изложение главных доводов, неоспоримо утверждающих истину и божественное происхождение откровения христианского», з французскай; Масква, 1811; Масква, 1834 – 2-е выданне; Санкт-Пецярбург, 1842 – 3-е выданне); «Развагі Іагана Месана пра спасціжэнне самога сябе» (рус. «Иогана Месона рассуждение о познании самого себя», з нямецкай; Масква, 1820); «Пачуццёвае каханне і згубныя наступствы яе» Остэрвальда (рус. «О чувственной любви и пагубных последствиях её», з французскай; Санкт-Пецярбург, 1842)…

Такі вось лёс, звесткі пра якога варта захаваць і ў беларускім літаратурным краязнаўстве. Улічваючы судакрананне з магутнымі свету, высокімі асобамі Расійскай імперыі, відавочна, што можна адкрыць і іншыя падрбязнасці з жыцця гамяльчаніна Якава Бардоўскага.

 

Мікола Берлеж

Прочитано 152 раз Последнее изменение Суббота, 14 ноября 2020 16:31