Версия для печати

Ашхабадская кніжная выстаўка

  • Вторник, 05 ноября 2019 21:36

Перамовы беларускай дэлегацыі ў Туркменскай Дзяржаўнай выдавецкай службе.

Прадаўжаецца работа беларускіх кнігавыдаўцоў і пісьменнікаў на Ашхабадскай міжнароднай кніжнай выстаўцы. Гасцей з Мінска прыняў Старшыня Туркменскай Дзяржаўнай выдавецкай службы спадар Ахмат Худайбердыеў. Начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрыевіч перадаў туркменскаму боку запрашэнне на Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, якая пройдзе ў Беларусі ў лютым 2020 года, і Міжнародны сімпозіум літаратараў «Пісьменнік і час», а таксама на Мінскі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні».

Намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Белкніга» Генадзь Сілінскі ў час перамоў падрабязна расказаў пра магчымасці арганізацыі беларуска-туркменскіх стасункаў у галіне кніжнага гандлю.

Сяргей Шычко

 

На здымку: намеснік генеральнага дырэктара ААТ «Белкніга» Генадзь Сілінскі, старшыня Туркменскай Дзяржаўнай выдавецкай службы Ахмат Худайбердыеў, начальнік упраўлення кнігавыдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрыевіч

Прочитано 8131 раз