Понедельник, 24 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Ад «Першай дарогі» да «Раскіданага гнязда»

  • Четверг, 08 октября 2020 01:15
  • Автор  Сугучча

У мастацкай галерэі Пухавіцкага раённага краязнаўчага музея прайшла персанальная выстаўка ўраджэнца вёскі Пухавічы Барыса РЭПІНА. 

Імя ў свеце выяўленчага мастацтва Беларусі вядомае. Найперш – працамі ў айчынным кінематографе. Менавіта Барыс Рэпін аформіў мастацкія кінафільмы «Першая дарога», «Ад родных ніў», тэлевізійных спектакляў «Карані», «На вастрыні», «Вячоркі», «Раскіданае гняздо»... 

Расказваючы пра выстаўку ў Мар’інай Горцы, дзе знаходзіцца мастацкая галерэя, журналіст «Пухавіцкіх навін» Наталля ПАРХОМЧЫК зазначыла: «Творчасць Барыса Рэпіна – для тых, хто шукае простыя адказы на няпростыя пытанні, умее бачыць у нескладаных сюжэтах глыбокі філасофскі сэнс. Пажылая жанчына, якая выглядае ў акно, чакаючы свайго сына, – гэта пра родны дом, дзе любяць, пра адносіны дзяцей і бацькоў. Мужчына перад зачыненымі дзвярыма храма – пра тое, што не кожнаму дадзена знайсці дарогу да Бога...» Як падаецца, сваю творчую дарогу Барыс Рэпін знайшоў. Шкада, што сёння яшчэ не выдадзены мастацкі альбом ураджэнца Пухавіч, не часта пра яго пішуць у друку. Але ж творца ідзе сваёй дарогай, сваім шляхам. 

Дарэчы, мястэчка Пухавічы – тая прастора, якая дала дарогу ў жыццё і мастаку Аляксандру Дасужаву. Ён доўгі час жыў і працаваў у Віцебску. З Пухавічамі звязана жыццёвая біяграфія кніжнага графіка Даны Руновай. А побач, у Светлым Бары, нарадзілася мастачка Вольга Калацэй, якая зараз жыве і працуе ў ЗША. 

Ігнат Паўлаў

Фота: pukhovichi.minsk-region.by

Прочитано 295 раз Последнее изменение Четверг, 08 октября 2020 01:15