Вторник, 25 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Даследчык народаў Сібіры са Слоніма: Максім Левін  

  • Понедельник, 12 октября 2020 11:42
  • Автор  Сугучча

На Гродзеншчыне, у Слоніме, 16 кастрычніка (29 кастрычніка) 1904 года – нарадзіўся савецкі антраполаг, этнограф і археолаг Максім Рыгоравіч Левін.

У 1921 годзе наш зямляк паступіў на прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Закончыў вучобу ў 1925 годзе на кафедры антрапалогіі.

Найбольшы ўплыў на будучага вучонага аказаў легендарны антраполаг Барыс Жукаў, які літаральна знічкай уварваўся ў вялікую навук і надзіва хутка сыйшоў з яе, пакінуўшы і жыццё. Такі быў жорсткі час… Барыс Жукаў крыху старэйшы – на дванаццаць гадоў – за свайго вучня. Малады вучоны ў 1918 – 1931 гадах працаваў у Інстытуце антрапалогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Быў вучоным сакратаром і намеснікам дырэктара. Таксама займаў пасады загадчыка аддзела і кіраўніка палеанталагічнай лабараторыі Цэнтральнага Бюро краязнаўства. Выкладаў на кафедры антрапалогіі МДУ. У 1931 годзе вучонага арыштавалі. І жыццё яго завершылася ў Алмаце (памёр у лагеры – у 1934 годзе; па іншых звестках – у 1933-м). У вывучэнні старажытных культур Барыс Жукаў абапіраўся на сінтэз археалагічных, антрапалагічных, этнаграфічных, лінгвістычных крыніц і прыродазнаўчых дадзеных. Распрацаваў методыку вывучэння керамічных комплексаў. У 1923 – 1927 гады выйшлі шэраг кніг Б. Жукава – «Паходжанне чалавека» (за 1923 – 1931 гг. кніга вытрымала пяць выданняў), «Старажытныя будаўнікі з дрэва і каменя», «Як людзі рассялліся па зямлі», «Першыя шахцёры і металісты»…

З 1933 года Максім Левін – вучоны сакратар Інстытута антрапалогіі МДУ. У 1938 годзе Максім Рыгоравіч перайшоў на працу ў якасці дацэнта на кафедру антрапалогіі біялагічнага факультэта МДУ. На кафедры ім чыталіся лекцыі па курсах анатомііі чалавека, анатоміі цэнтральнай нервовай сістэмы і этнаграфіі. У 1943 – 1963 гады Максім Левін – намеснік дырэктара Інстытута этнаграфіі Акадэміі навук СССР. Галоўны рэдактар часопіса «Советская этнография».  Ураджэнец Слоніма – аўтар многіх навуковых публікацый.

Палявыя даследванні наш зямляк вёў у Туве (1926, 1952), Паўночным Прыбайкаллі (1929), на Алтаі (1929), на ўзбярэжжы Ахоцкага мора (1930-1931), на Амуры і Сахаліне (1947), на Чукотцы (1957 – 1961). Сумесна з Мікалаем Чабаксаравым вучоны выпрацаваў істотны для этналогіі тэрмін «гаспадарча-культурны тып». Максім Рыгоравіч – бацька акадэміка Рыгора Бонгард-Левіна. М. Левін узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны». Памёр Максім Рыгоравіч у 1963 годзе. Пахаваны наш зямляк у Маскве на Данскіх могілках.

І сёння ў навуковым свеце Максіма Левіна згадваюць як аднаго з актыўных даследчыкаў антрапалогіі народаў Сібіры, Далёкага Усходу. На розных канферэнцыях яму прысвячаюць даклады, пра яго даследванні, палявыя росшукі сярэдзіны XX стагоддзя пішуць у навуковым друку.

 

Мікола Берлеж

 

 

Прочитано 316 раз Последнее изменение Понедельник, 12 октября 2020 11:45