Понедельник, 24 01 2022
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Мастак з баранавіцкага Русіно

  • Воскресенье, 20 декабря 2020 17:34
  • Автор  Сугучча

Аўтар партрэтаў Уладзіміра Салаухіна і Георгія Жукава нарадзіўся ў баранавіцкай вёсцы Русіно.

Усё часцей наведваюся да памежжа трох абласцей. Да тых мясцін, дзе судакранаюцца Мінская, Брэсцкая і Гродзенская вобласць. Нечым асаблівым вабіць гэта трохкуцце. Стаўбцоўшчына, Нясвіжчына, Карэліччына, Навагрудчына, Баранавіччына… Як быццам уся гісторыя Айчыны сыйшлася ў гэтай старонцы!.. А якіх людзей выпеставалі гэтыя ваколіцы!.. Адны імёны ў нас на слыху, пра гэтых людзей напісаны кнігі, іх аблічча ўвасоблена ў помніках… Іх імёнамі названы вуліцы, плошчы, бібліятэкі, навучальныя ўстановы… А вось пра далучанасць іншых творцаў, вучоных, знакамітых гаспадарнікаў, герояў Вялікай Айчыннай вайны часам усяго толькі адным радком і згадваецца. Як, напрыклад, і ў выпадку з Ігарам Уладзіміравічам РАДАМАНАМ.

Нарадзіўся расійскі мастак Ігар Радаман (1921 – 1992) у вёсцы Русіно Баранавіцкага раёна. 31 ліпеня 1921 года… Па тым часе – тэрыторыя Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства, тэрыторыя Польшчы. Як складвалася жыццё дзіцяці, падлетка ў перыяд польскай акупацыі, у 1920-1930-я гады, на жаль, нічога невядома.  Русіно, дарэчы, прыгожае і вялікае паселішча. Сёння – аграгарадок у Вялікалуцкім сельсавеце Баранавіцкага раёна. Зусім непадалёку ад Баранавіч. Усяго за сем кіламетраў на паўднёвы усход. І ў трох кіламетрах – ад усходніх ускраін горада. Баранавічы, як вядома, такі расцягнуты ў даўжыню горад… Поруч з вёскай – сетка меліярацыйных канаў, вада з якіх збягае ў Шчару. Праз Русіно праходзіць чыгунка Баранавічы – Лунінец… У паселішчы ёсць і чыгуначная станцыя, якая так і называецца – Русіно.

А ўвогуле вёска згадваецца ў пісьмовых крыніцах з XVIII стагоддзя. 30 снежня 1884 года ў паселішча прыйшла чыгунка. Напрыканцы XIX стагоддзя Русіно было ў Навагрудскім павеце Мінскай губерні. Пра польскі час мы ўжо казалі. А з 1940 па 1954 гады Русіно – цэнтр сельскага савета… З асаблівых мясцін у паселішчы трэба адзначыць брацкую магілу савецкіх воінаў, якія вызвалялі Баранавіцкі край,  а таксама – сляды абарончых умацаванняў Першай сусветнай вайны.

… У 1948 годзе Ігар Радаман з адзнакай закончыў Мастацкі інстытут імя В. І. Сурыкава. Вучыўся ў Ігара Грабара, Уладзіміра Фаворскага, Аляксандра Дэйнэкі. А ў мастацкіх выстаўках наш зямляк удзельнічаў ужо з 1945 года. У Маскоўскі Саюз мастакоў Ігар Радаман уступіў у 1944 годзе. У 1948 – 1952 гг. Ігар Уладзіміравіч выкладаў жывапіс, малюнак і кампазіцыю ў інстытуце прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва. Надалей ў асноўным быў на творчай працы, што і дазволіла яму шмат што здзейсніць у розных мастацкіх жанрах.

Па-першае, Ігар Радаман выканаў манументальныя роспісы Маскоўскага метро (дзве фрэскі на станцыі «Кіеўская», 1953 год), чыгуначнага вакзала ў Харкаве (у 1951 годзе – 4 плафоны аванзала), Цэнтральнага дома авіяцыі і касманаўтыкі (у 1950 годзе – 54 фігуры; у 1955 – вялікі трыпціх памерам 64 квадратных метры)…

Афармляў савецкія павільёны на Міжнародных выстаўках у Пекіне (1954 – 4 пано плошчай 400 квадратных метраў) і ў Лейпцыгу (1952 год).

Вядомасць ураджэнец Баранавіч набыў і як аўтар партрэтаў пісьменнікаў, ваеначальнікаў, дзеячаў культуры, вучоных. Вядомыя яго наступныя працы: «А. Серафімовіч», «У. Салаухін», «Л.Цэлікоўскі», Г. Жукаў», «К. Ракасоўскі», «І. Кажадуб» і іншыя працы. У 1968, 1978, 1981, 2004, 2009 гг. прайшлі персанальныя выстаўкі Ігара Радамана. Працы мастака захоўваюцца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі, Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве, Музеі мастацтваў Узбекістана, Цэнтральным музеі Вялікай Айчыннай вайны, у многіх прыватных зборах.

Памёр Ігар Радаман у 1992 годзе. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.

Кастусь Лешніца

Прочитано 288 раз