Суббота, 27 11 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пошук славутых землякоў. Яшчэ адно імя доктара навук з Чэрвеня

  • Вторник, 25 мая 2021 14:38
  • Автор 

Нараджэннем з Ігумена (сёння – раённы гарадок Чэрвень, на Міншчыне) многія рупліўцы на ніве медыцыны. Адны з іх дасягнулі вышынь у практычнай рабоце. Іншыя здолелі шмат зрабіць у навуцы. Хтосьці актыўна спалучаў медыцынскую практыку і тэорыю.

У 1900 годзе ў Ігумені нарадзілася Равіль Абрамаўна Хургіна. Адно з распаўсюджаных яўрэйскіх прозвішчаў на Міншчыне. На жаль, няшмат звестак вядома з яе біяграфіі… У прыватнасці, вядома тое, што вучылася Хургіна ў Маскве, у 2-м медыцынскім інстытуце. Сярод яе настаўнікаў быў і Іпаліт Васільевіч Давыдоўскі, адзін з буйнейшых савецкіх патолагаанатамаў, акадэмік Акадэміі медыцынскіх навук СССР, Герой Сацыялістычнай Працы. Доктарскую дысертацыю ён абараніў яшчэ ў 1921 годзе. Гэта па яго ініцыятыве было ўведзена правіла, што ўсе выдаляемыя хірургамі матэрыялы павінны абавязкова падвяргацца мікраскапічнаму даследаванню. Менавіта настаўнік Хургіной прапанаваў рэгістраваць усе урачэбныя памылкі, параўноўваць клінічны і анатамічны дыягназы. У 2-м Маскоўскім медыцынскім інстытуце Давыдоўскі амаль сорак (!) гадоў узначальваў кафедру паталагічнай анатоміі. А таксама з’яўляўся галоўным рэдактарам часопіса «Архив патологии». У 1964 годзе вучоны быў адзначаны Ленінскай прэміяй.

За такім настаўнікам нельга не было ісці след у след… І Рахіль Абрамаўна старалася спраўдзіцца як прафесіянал, дасягнуць вышынь у медыцыне. У час Вялікай Айчыннай вайны наша зямлячка працавала ў Краснаярскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце. Загадвала кафедрай паталагічнай анатоміі. Прыйшла на яе кандыдатам медыцынскіх навук. Папярэднікам на пасадзе загадчыка кафедры быў прафесар Леон Макусавіч Шабад. А з 1943 кіраўніцтва ўзяла на сябе ўраджэнка Ігумена. І працавала загадчыкам кафедры да 1949 года. За гэты час (у 1944 годзе) абараніла доктарскую дысертацыю. Былі ў Рахіль Абрамаўны і свае вучні. У прыватнасці, Пётр Георгіевіч Падзёлкаў, які ў будучым стаў рэктарам Краснаярскага медыцынскага інстытута.

А ў 1950-ыя гг. Рахіль Абрамаўна перавялася ў Іркуцкі медыцынскі інстытут. З 1956 па 1972 гг. Хургіна ўзначальвала кафедру паталагічнай анатоміі ў гэтай славутай ВНУ. Дзякуючы новаму загадчыку іркуцкія вучоныя заявілі аб сабе як аб даследчыках новых важных накірункаў. У прыватнасці, кафедра стала большую ўвагу надаваць даследаванням ў галіне паталогіі нырак, імунамарфалогіі і агульнай паталогіі. Аўтарытэт у нашай зямлячкі быў надзвычайны. Прафесар Р. Хургіна надрукавала болей за 40 сур’ёзных навуковых работ. І сёння, зазірнуўшы ў “Вялікую Медыцынскую Энцыклапедыю”, можна знайсці каля 10 яе грунтоўных артыкулаў. Рахіль Абрамаўна – аўтара шэрагу раздзелаў па паталогіі нырак ў VII томе кіраўніцтва для патолагаанатамаў. Пад кіраўніцтвам Р. Хургіной у Іркуцку былі абаронены 2 доктарскія і 6 кандыдацкіх дысертацый. За час работы Рахіль Абрамаўны кафедра стала сапраўдным касультацыйным цэнтрам для ўсіх патолагаанатамаў Іркуцкай вобласці і Бураціі.

 

Алесь Карлюкевіч

Прочитано 232 раз Последнее изменение Вторник, 25 мая 2021 14:58