Пятница, 18 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Пухавіцкі краязнаўчы блакнот. Дудуткі

  • Понедельник, 03 мая 2021 09:54
  • Автор  Сугучча

«Дудуткі» – прыватны музей матэрыяльнай культуры, які размешчаны праз рэчку Пціч ад вёскі Дудзічы і далей – за некалькі сотняў метраў ад вёсачкі Пціч.

Калі ехаць у «Дудуткі» з Мінска, то лепей за ўсё па накірунку на Слуцк, а затым збочыць налева і праз Крупіцу курсіраваць да павароту на Наваполле. А мы пастараемся патрапіць у музей з Рудзенска, мінуўшы Вузляны, а следам мінуўшы і паварот на Азярычына.

Чым цікавыя «Дудуткі» ў кантэксце літаратурна-краязнаўчым?..

Па-першае, літаратурнае адкрыццё «Дудутак» адбылося дзякуючы знаёмству пісьменніка і публіцыста Яўгена Будзінаса (1944 − 2007) з вёскай Пціч, а затым ужо і з Дудзічамі, з гісторыяй паноў Ельскіх, у прыватнасці, з гісторыяй лёсу Аляксандра Карлавіча Ельскага. Па-другое, «Дудуткі» за час свайго існавання прынеслі новую славу ўсёй Пухавіччыне. Пісьменнік Яўген Будзінас, запраектаваўшы новую сядзібу на месцы гістарычных мясцін, на месцы старых шляхоў-дарог, звярнуў велізарную ўвагу да ваколіц Дудзіч, да вёсак Наваполля, Грабеня, Белькавіч. Нарадзіўся ж Яўген Дамінікавіч Будзінас у 1944 годзе ў Маскве. На пачатку шасцідзесятых гадоў мінулага стагоддзя ён пераехаў у Беларусь. З 1968 – на журналісцкай працы. Пэўны час працаваў спецыяльным карэспандэнтам часопіса «Дружба народов» па Беларусі і Прыбалтыцы. Напісаў некалькі кніг, прысвечаных беларускай вёсцы. Стотысячным тыражом выдадзены ў Маскве раман-даследаванне Яўгена Будзінаса «Промежуточный человек». Даўно заснаваўшы лецішча паблізу Дудзіч – у вёсцы Пціч, Яўген Будзінас увёў пухавіцкую мясцовасць у сваю публіцыстыку. А ў апошнія гады, стварыўшы і ўзначаліўшы прыватнае выдавецтва «Паліфакт», пабудаваў музей матэрыяльнай культуры «Дудуткі» (назва – у знак легенды, што, маўляў, пад Дудуткамі ў «Слове пра паход Ігаравы» меліся на ўвазе Дудзічы, што, канешне ж, малаверагодна). Прыватны музей – сінтэз музея як збора экспанатаў і самых розных (дзеючых!) формаў старадаўняга побыту. У «Дудутках» гатовы пячы хлеб, збіваць масла, варыць сыры, гнаць самагонку. У «Дудутках» вырабляюць з гліны посуд, усялякія цацкі. «Паліфакт» развівае музей у суладдзі са звычайнай сельскагаспадарчай дзейнасцю. Ёсць рознагаліновая прысядзібная гаспадарка, статак кароў, пасека, ёсць кузня, у якой каваль пры вырабе самых розных прадметаў, карыстаецца даўнім рыштункам. У «Дудутках» у 1995 годзе прайшла Міжнародная канферэнцыя «Музеефікацыя гістарычных тэрыторый». Традыцыяй стала правядзенне ў «Дудутках» музычных салонаў, дзе лепшыя беларускія выканаўцы ўзнаўляюць музычную спадчыну мінулага. У тым ліку – творы Аляксандра і Міхаіла Ельскіх . І яшчэ – частымі гасцямі музея матэрыяльнай культуры «Дудуткі» з’яўляюцца многія беларускія пісьменнікі. На старажытную пухавіцкую зямлю, звязаную з імем Аляксандра Ельскага, у музей «Дудуткі» неаднойчы наведвалі вядомыя паэты і празаікі Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў, Карлас Шэрман, Анатоль Кудравец, Янка Брыль. І ў гэтым сэнсе таксама множыцца і пашыраецца літаратурна-краязнаўчая біяграфія Пухавіцкага краю, адметнай і багатай старонкі беларускай зямлі. Пасля смерці пісьменніка Яўгена Будзінаса яго жонка Валерыя Анатольеўна Кліцунова раскажа ў адным з інтэрв'ю, што ідэя стварыць музей узнікла ў літаратара, як толькі яны пазнаёміліся…»Будзінас купіў там дом, хацелася яму мець дом за горадам. Для простых грамадзян гэта было практычна немагчыма з-за прапіскі, але была шчаслівая катэгорыя людзей-выключэнняў: пісьменнікі, мастакі, журналісты, якія маглі для натхнення набываць дамы. Вось Будзінас і купіў дом за 600 рублёў. Як ён заўсёды казаў – шафа ў імпартным гарнітуры каштуе даражэй. Пазней, калі ўжо існаваў выдавецкі дом «Паліфакт», Будзінас узяў у арэнду зямлю для сельскагаспадарчага карыстання…

Нічога ён не планаваў. Час быў пераходны, але на «Паліфакце» працавала болей 200 чалавек, якім нешта трэба было есці, таму, акрамя агульнага вядзення гаспадаркі, раздалі зямлю пад агароды, каб можна было выжыць пры любым раскладзе. Мы адразу пабудавалі невялікі калбасны завод, купілі ферму, праклалі дарогі, правялі святло. Але не паспелі паставіць гаспадарчыя пабудовы. Прыйшла зіма. Сталі думаць, што рабіць з каровамі. А перад гэтым з’ездзілі ў Таджыкістан і ўбачылі, як каровы зімуюць у снезе. У выніку нашым каровам паставілі вайсковыя палаткі, хаця ўсе і казалі: «Загубіць кароў, ідыёт». Нічога такога, каровы выдатна перазімавалі…Пальцам каля віска не круцілі, проста гаварылі, што вар’ят. Будзінасу прабачалі тое, што не дазволілі б нікому… Не таму, што ён быў вар’ятам, а таму, што чалавек апантаны, з якім лягчэй пагадзіцца, чым сказаць: «Не». Было зразумела: усё роўна ён пойдзе да канца і рэалізуе свой план. У прынцыпе, да яго добра адносіліся і чыноўнікі, і творчыя людзі. А справа, якую ён рабіў, – гэта была справа для ўсіх. Мы запрашалі ў Дудуткі вельмі многіх вядомых людзей, журналістаў, наладжвалі буйныя фестывалі. Фэст старасвецкай культуры Будзінас заснаваў як свята, якое мы адзначалі сем гадоў. Гэта было неверагодная падзея культурнага жыцця. У Дудутках збіралася маса дыпламатаў і відных палітыкаў, але гэта была апалітычная зона. Я памятаю, як у Міхаіла Мясніковіча забіралі шашлык, таму што ўсе былі роўныя. У Дудутак была неверагодная слава, і ўсе ведалі, што туды можна патрапіць толькі па запрашэнні. Маёнтак быў вельмі раскручаны, таму што Будзінас як журналіст выдатна валодаў усімі сродкамі піяра.

…Тады ён рэдка пісаў, але як чалавек творчы ўсё рабіў незашорана. У гэтым былі яго «плюсы», таму што прыйшоў з другой сферы. Ён рабіў абсалютна ўсё, што хацеў…

Спачатку Будзінас захацеў рамантыкі і прыгажосці. Напрыклад, бачыць з вакна ветраны млын… Ён стаў збіраць калекцыю старых рэчаў, адраджаць рамёствы, будаваць млын з велізарнымі прыгодамі і затратамі. Пасля з’явіўся абураны прафесар Анатоль Федарук, які спрабаваў «выратаваць» парк Ельскіх. Яго супакоілі, што ніхто нічога не збіраецца знішчаць, і прапанавалі працаваць разам. Так мы даведаліся, што гэта багатае гістарычнае месца, якое было згадана ў «Слове пра паход Ігаравы». Грэх было гэта не выкарыстаць. І Будзінас сказаў, што маёнтак будзе называцца «Дудуткі». Пасля далучыліся вядомы графік Барыс Цытовіч, архітэктар Сяргей Сергачоў. Гэта была тая каманда, я кую ўзяў пад сваё крыло Будзінас. І нешта там пачалося… Пра тое, каб рабіць музей, размовы ўсё яшчэ не было. Быў проста цікавы маёнтак, візітоўка фірмы «Паліфакт». Калі да нас прыязджалі госці і партнёры, мы іх везлі ў вёску. Там адбылася прэзентацыя першага тома «Вынікаў 20 стагоддзя». Прыехалі Андрэй Вазнясенскі, Эдуард Успенскі, шмат маскоўскіх крытыкаў, госці з усяго свету. Было сонца неверагоднае. Будзінас упершыню запусціў млын. Усё гэта зрабіла неверагоднае ўражанне на прысутных. І Будзінас стаў сам болей цаніць тое, што адбываецца ў Дудутках. Паступова ён даў магчымасць калегам займацца вытворчасцю, а сам пераключыўся на будоўлю. Гэта быў несумненны подзвіг. Кожны дзень у шэсць раніцы праводзілася планёрка. Такі фанатычны рэжым працягваўся некалькі гадоў. Напрыклад, млын два разы падаў. Калі запускалі механізмы, нават невялік нахіл прыводзіў да катастрофы, усё імгненна развальвалася. Давялося нават звяртацца ў НДІ, шукаць энтузіястаў-інжынераў, якія маглі б запусціць млын. Так што ўсё было зусім няпроста…» Вось так усё і пачыналася…

Стварыўшы музей «Дудуткі», Яўген Будзінас ускалыхнуў многіх да разваг нетрадыцыйнага характару, прымусіў задумацца пра тое, што ўсё ж такі ж ёсць культура насамрэч у нашым паўсядзённым жыцці. У 1997 годзе ў музеі на Пцічы праводзіўся чарговы фэст. Адным з яго важных фрагментаў стала прэс-канферэнцыя самога гаспадара перад журналістамі самых розных выданняў. Памятаю, што газетчыкаў і тэлевезіёншчыкаў тады хапала: «Звязда», «Советская Белоруссия», «Свободные новости», «Культура», «Літаратура і мастацтва»… Маючы некаторае ўскоснае дачыненне да падрыхтоўкі гэтага свята і непасрэдна прэс-канферэнцыі, памятаю, якое значэнне надаваў Я. Будзінас выкладанню сваіх думак. І адмыслова рыхтаваўся менавіта да прэс-канферэнцыі. Захаваліся, у прыватнасці, тэзісы, напісаныя ўласнаручна Яўгенам Дамінікавічам. Цікавасць сярод іншага выклікае і наступная думка пісьменніка і мецэната:

«… То, что мы видим в Музее материальной культуры «Дудутки», нельзя назвать культурным предприятием. На самом деле речь идет о создании некоей базовой модели существования: здесь и ремесла, и даже археологические раскопки, и многое другое. Все является способом существования. Мы пытаемся таким образом зарабатывать деньги. И если не получать ощутимую прибыль, то хотя бы стать самоокупаемыми. Здесь вот что важно: должна быть некоторая иллюзия, что рано или поздно затраты вернутся сторицей. Нужно убедить себя в том, что строя «Дудутки», мы создаем средства труда, разумно вкладывая денежные средства…» І вось яшчэ: «…Одна из моих книг – «Преждевременный конфликт» – о судьбе художников Цитовичей, уехавших из города в деревню. Они для меня тоже были неким пилотным проектом, который помогал изучить общество и его готвность их воспринять. Не случайно, что Борис Цитович разрабатывал первый проект этих Дудуток. Сегодня это кажется смешным, но в Дудутках реализована их – Цитовичей – концепция. Но почему это кажется смешным? Да потому, что на самом деле проект никакого отношения к реальности не имел. Фокус не в том, чтобы придумать, а чтобы сделать. Придумал как писатель все, что вы здесь видите, я. Это совершенно два разных процесса. Поэтому и тиражирования Дудуток нет, да, пожалуй, и не может быть

О концепции. На самом деле музей уникален. Существует мнение специалистов, что он единственный в своем роде. Обустройство территории в традиционной гармонии, где и историчность, и культура, и экономика все вместе начинают как-то работать . Мы начали делать музей в удачное время, когда что-то еще сохранилось. И люди еще многое помнят, ну скажем, как покрыть соломой крышу или отесать бревно. И важно то, что удается ухватить экспонаты. Те же маслобойки, к примеру… Но, с другой стороны, еще не наступило будущее, когда, заткнув все остальные дыры, став богатыми, мы можем позволить себе музей. То, что мы делаем, – интересно для иностранцев. Они удивляются, как все это можно сделать. И, может быть, многие похвалы связаны не с тем, что наш музей богаче других, а с тем, что он создается в сложнейших экономических условиях.

Что могло бы двигать, кормить этот музей? Та польза, которую он приносит, являясь все-таки элитарным. Музеем, что называется, не для широкого круга. Этот музей в первую очередь для гостей Беларуси…»

Гэтыя тэзісы Яўген Будзінас выклаў у другой палове 1990-х. Мінулі часы. Шмат што змянілася. Няма ўжо і самога пісьменніка сярод нас. У многім з вострымі выказваннямі можна было б і паспрачацца. Але, прывёўшы пазіцыю Я. Будзінаса, хацелася б засведчыць тую шматаблічнасць пісьменніцкага асяродку, які спрычыніўся да пухавіцкіх мясцін.

Сярод гасцей «Дудутак» у розныя гады былі народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін (нават у адзін з традыцыйных фэстаў старасвецкай культуры беларускія рок-музыканты ладзілі канцэрт з песняў на словы паэта), паэты, празаікі, публіцысты, драматургі Алесь Камоцкі, Ганад Чарказян, Зіновій Прыгодзіч, Алесь Марціновіч, Янка Брыль, Адам Мальдзіс, Віталь Скалабан, Аляксей Дудараў, Віктар Жак, Карлас Шэрман, Алена Папова, Віктар Казько, Барыс Пастэрнак, Таццяна Пастэрнак, Анатоль Гладышчук, Юрый Рубашэўскі, Анатоль Дзялендзік і іншыя.

Дарэчы, у вёсцы Пціч, зусім побач з музеем, фактычна – на пагранічных з музеем сотках, жыў рускі літаратар, былы ваенны журналіст Андрэй Захаранка, аўтар некалькіх дакументальных аповесцяў, ураджэнец гарадскога пасёлка Васілевічы Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці.

Рускі паэт Андрэй Вазнясенскі (нарадзіўся ў 1933 годзе), які даўно быў знаёмы з Я. Будзінасам, наведаўшы прыватны музей культуры, прысвяціў публіцысту верш «За рэчкаю Пціч»:

 

Ты художник, Женя, художник ландшафта,

коров твоих 110 прошли ТО,

скачет на лугу твоем вишневая лошадка –

это все твое!

 

Дон Кихот, ты восстанавливаешь мельницу!

И устав от мерзости, послав всех на,

могилку нарисуешь в саду, за ельничком.

«Мне здесь труп не нужен», – сказала жена.

 

А садовый сумрак съедает мелочи.

Женщины коричневы, как кисти беличьи,

набухают страстью, как краской кисти,

пора ими красить, чтобы не закисли!

 

Плотинку восстанавливаешь через Птичь

и этим устанавливаешь в сердце тишь.

Всего мы не объедем. Потом обедаем

твоими натюрмортами. Что за дичь,

 

что интеллигенты восстанавливают

сельхозяйство!

Ты сквозь разбой

сердцем расправляешь каждую козявочку.

Кто, Женя, восстановит нас с тобой?

 

Мордеем, друг. Подруги молодеют.

Не горячитесь.

Опробуйте своей моделью,

как «анти» превращается в античность.

(Вознесенский А. Не отрекусь: Избранное/ Сост. В.Жак, Е.Знак. Мн., 1996. – с. 242–243).

Што паспеў разгледзець Андрэй Вазнясенскі за кароткі візіт у «Дудуткі»? Толькі Яўгена Дамінікавіча выслухаў ці ўбачыў нешта яшчэ, зараз цяжка сказаць. Але ўжо тое, што Пціч, яе ваколіцы сталі прадметам увагі паэта такога масштабу, гаворыць пра невыпадковасць яго сустрэчы з Пухавіччынай.

Сярод замежных пісьменнікаў, каго можна было б узгадаць у звязку з «Дудуткамі» – і руская паэтэса Любоў Канстанцінаўна Шашкова (нарадзілася ў Светлагорскім раёне). Вось што яна піша ў адным з лістоў да аўтара гэтай кнігі: «Я хацела б (уласна кажучы, ужо і пачала) для будучага нашага беларускага нумара (маецца на ўвазе выпуск папулярнага казахстанскага рускамоўнага літаратурна-мастацкага часопіса «Простор», прысвечанага беларускай літаратуры, – А.К. ) перакласці ваш артыкул пра Дудуткі, але са скарачэннямі, якіх ужо патрабуе час. У Дудутках я і сама была, і нам у Казахстане цікавы вопыт стварэння такіх этнаграфічных паселішчаў, у нас пакуль усе такога роду спробы не завяршыліся поспехам…» Некалькі ўсё ж слоў пра Любоў Канстанцінаўну Шашкову…Яна доўгі час жыве і працуе ў Казахстане. Займаецца журналістыкай. Творчую працу ў «Просторе» сумяшчае з карэспандэцкімі клопатамі ў газеце «Казахстанская правда». Аўтар некалькіх кніг публіцыстыкі і паэзіі. Мікола Мятліцкі на беларускую мову пераклаў і надрукаваў у часопісе «Полымя» ўрывак з паэмы Любові Шашковай «Рагнеда»…

Застаецца дадаць яшчэ і тое, што пахаваны пісьменнік Яўген Будзінас непадалёку ад музея «Дудуткі» на ўласным лецішчы ў вёсцы Пціч.

 

Алесь Карлюкевіч 

Прочитано 91 раз