Среда, 22 09 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Скрозь агонь: Мы абавязаны змагацца за праўду пра вайну

  • Пятница, 18 июня 2021 09:38
  • Автор  Сугучча

У Выдавецкім доме «Звязда» пры падтрымцы Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі пабачыў свет альбом «Подзвіг савецкага народа бессмяротны: новыя экспазіцыі «Брэсцкай крэпасці-героя» і Музея Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве: да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны».

Лаканічнае па тэксце выданне бачыцца выключна значнай падзеяй не толькі ў плане расповеду пра Вялікую Айчынную вайну, яе пачатак, пра першыя дні драматычнага перыяду абароны Савецкай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пра іншыя этапы самай жахлівай вайны ў свеце. Кніга-альбом паказвае характар, сучасны ўзровень музейных магчымасцяў у выкарыстанні гістарычнай памяці, розных экспанатаў і розных музейных рэканструкцый дзеля патрыятычнага выхавання грамадства. Дзеля таго, каб пераканаць увесь свет, пакаленні людзей, якія не бачылі Вялікую Айчынную на свае вочы, што неверагоднай сілы мужнасць людзей, якія аб’ядналіся ў адным клопаце, у адной справе з мэтай перамагчы ворага, перамагчы люты фашызм, дазволіла прайсці праз выпрабаванні, дазволіла нанесці ўдар па Германіі і яе сатэлітах, яе прыспешніках, па ўсіх тых, хто ішоў на нашых прашчураў у несправядлівым паходзе са зладзейскімі мэтамі.

У гэтыя музеі – і ў мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» (мемарыяльны комплекс быў адчынены 25 верасня 1971 года) і ў «Музей Перамогі» (Цэнтральны музей Вялікай Айчыннай вайны 1941 – 1945 гг.) у Маскве (буйнейшы ў Расіі музейны комплекс, прысвечаны Вялікай Айчыннай вайне, адчынены 9 мая 1995 года), ‒ прыходзяць тысячы і тысячы людзей з Беларусі і Расіі, з усіх постасавецкіх прастораў, з усяго свету. Прыходзяць, каб сэрцам, душою дакрануцца да памяці, каб адчуць гарачае полымя неймаверна складанай барацьбы. Прыходзяць дзеці, унукі, праўнукі, прапраўнукі, часам – рэдкія адзінокія сведкі далёкіх падзей. Тут, у сценах крэпасці і ў маскоўскіх музейных залах, плачуць, змахваюць слязу, адчуваюць боль у сэрцы. Сюды прыходзяць, каб спасцігнуць усю праўду, дарослыя і дзеці… На адной з першых старонак кнігі – словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з яго выступлення на цырымоніі ўскладання вянкоў да манумента Перамогі з нагоды 76-й гадавіны Вялікай Перамогі: «Сёння я задаюся пытаннем, як і вы: ці маглі героі вайны падумаць, што праз 80 гадоў іх дзецям і ўнукам давядзецца змагацца за праўду пра Вялікую Перамогу, за права ўганароўваць у гэты святы дзень воінаў-пераможцаў?

Гэта нечувана, што ў той час, калі мы непакоімся пра захаванне памяці, нашчадкі акупантаў і іх паслугачоў – яны папракаюць нас у мілітарызме і праслаўленні вайны. Кожны трэці. Мы, як ніхто іншы, схапілі гэтага гора і пастаянна гаворым пра тое, што вайна – страшна. Нам не патрэбна вайна.

Сёння мы павінны адкрыта гаварыць, што беларусы ў гады Вялікай Айчыннай ўпершыню ў сваёй гісторыі сутыкнуліся з масавым і планамерным вынішчэннем мірнага насельніцтва. Гэта на руках фашыстаў, паліцаяў і іншых калабарантаў кроў тысяч і тысяч, мільёнаў нявінных ахвяр – жанчын, старых і дзяцей.

Свет павінен ведаць і пра трагедыю нашага народа, беларускага народа. І мы будзем гэтую тэму падымаць на самы высокі высокі міжнародны ўзровень. Каб яны помнілі і не забываліся».

Зазірніце хаця б віртуальна – праз старонкі кнігі-альбома, які адкрывае серыю выданняў, прысвечаных экспазіцыям ваенна-гістарычных музеяў Беларусі і Расіі – у памяць, у тыя даўнія драматычныя падзеі. І вы знойдзеце – праз самыя розныя артэфакты, выкладзеныя беларускімі і расійскімі музейшчыкамі, выразна пракаментаваныя імі, сведчанні болю і мужнасці, трагедыйнасці жахлівага ваеннага жыцця і выключнага гераізму. Чытаем пад адным з экспанатаў: «Будзільнік, знойдзены пасля вайны на тэрыторыі Цярэспальскага ўмацавання, сумна вядомы на ўвесь свет. Ён спыніўся ў тое імгненне, калі на крэпасць былі скінуты першыя фашысцкія снарады. Гадзіннік адлюстраваў імгненне, у якім жыццё мільёнаў людзей раздзялілася на «перад» і «пасля». Вось у імя гэтага «пасля», відавочна, і варта ствараць такія праекты, якія ініцыіраваў Пастаянны камітэт Саюзнай Дзяржавы на чале з Дзяржаўным сакратаром Дзмірыем Мезянцавым. Трэба нагадаць, што ў сваіх гутарках, на сустрэчах перш-наперш з журналістамі і раней Дзмітрый Фёдаравіч акрэслена гаварыў пра ролю Вялікай Айчыннай вайны, месца памяці пра яе ў фарміраванні характара, свядомасці нашых народаў, у вызначэнні агульных прыярытэтаў гуманістычнага развіцця грамадства ў Расіі і Беларусі.

Выступаючы на ваенным парадзе ў азнаменаванне 76-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін (і гэтыя словы ўвайшлі ў кнігу-альбом) зазначыў: «У гэтым годзе спаўняецца 80 гадоў з пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Адказам на ўварванне нацысцкіх почышчаў стала агульнае, грознае, неперадольнае пачуццё рашучасці адбіць нашэсце. Зрабіць усё, каб вораг быў пераможаны, каб злачынцы, забойцы панеслі непазбежнае і справядлівае пакаранне.

Савецкі народ выканаў гэтую святую клятву, адстаяў Радзіму і вызваліў краіны Еўропы ад карычневай чумы. Вынес нацызму гістарычны прысуд і магутнасцю зброі на палях бітваў, і сілай сваёй маральнай, чалавечай слушнасці, ахвярнай мужнасці салдацкіх маці, вернасцю тых, хто кожны дзень чакаў ад родных лістоў з фронта.

Гісторыя патрабуе рабіць высновы і здабываць урокі. Але, на жаль, шмат што з ідэалогіі нацыстаў, тых, хто апантаны вар’яцкай тэорыяй пра сваю выключнасць, ізноў спрабуюць паставіць на ўзбраенне. Расія паслядоўна адстойвае міжнародныя правы, пры гэтым мы будзем цвёрда абараняць нашы нацыянальныя інтарэсы, забяспечваць бяспеку нашага народа. Надзейныя гарантыі гэтаму – доблесныя Узброеныя сілы Расіі, нашчадкі салдат Перамогі…»

Тэксты да кнігі-альбома «Подзвіг савецкага народа бессмяротны: новыя экспазіцыі «Брэсцкай крэпасці-героя» і Музея Перамогі на Паклоннай гары ў Маскве: да 80-годдзя пачатку Вялікай Айчыннай вайны», першая прэзентацыя якой адбудзецца 21 чэрвеня 2021 года ў Брэсце, напісалі Л. Бібік і С. Любянкова. У рэдакцыйны савет выдання ўвайшлі вядомыя арганізатары музейнай справы, скіраванай на захванне ваеннай памяці, ‒ дырэктар мемарыяльнага комплекса «Брэсцкая крэпасць-герой» Р. Бысюк, дырэктар Музея Перамогі А. Школьнік, іх намеснікі ‒ Л. Бібік, С. Любянкова. У кнігу ўвайшлі фотаздымкі, зробленыя Алегам Палешчуком і Андрэем Лебедзевым. Да працы над альбомам спрычыніліся і іншыя рупліўцы. Поруч з супрацоўнікамі Выдавецкага дома «Звязда», Паліграфічнага камбіната імя Якуба Коласа ў Мінску шмат намаганняў дзеля таго, каб праект здзейсніўся, прыклалі кіраўнікі, супрацоўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы на чале з Дзяржаўным сакратаром Дзмітрыем Мезянцавым.

Кніга-альбом, якая ўжо сама па сабе з’яўляецца добрым урокам патрыятычнага выхавання, прыйдзе ў розныя бібліятэкі Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, не выключана, што яна патрапіць і ў агульнаадукацыйныя школы. І самае істотнае, важнае, ‒ тое, што яна павінна справакаваць актыўны працяг працы па пашырэнню вядомасці пра многія і многія экспанаты ваенна-гістарычнай памяці. Кнігі, альбомы такога кшталту, падрыхтаваныя чуйнымі,у важлівымі спецыялістамі, дазволяць разгарнуць новыя абсягі ў справе захавання сапраўднай гісторыі пра Вялікую Айчынную вайну 1941 – 1945 гг., пра яе ўдзельнікаў, якія не шкадавалі сваіх жыццяў у імя светлага, мірнага жыцця наступных пакаленняў, нас з вамі. І мы, нашчадкі, ім абавязаны…

Кастусь Ладуцька

Прочитано 234 раз Последнее изменение Пятница, 18 июня 2021 11:31