Версия для печати

Землякі. Карэязнаўца з аршанскай Копысі

  • Пятница, 06 ноября 2020 10:56
  • Автор  Сугучча

Шукаючы землякоў па свеце, натыкнуўся на імя Фані Ісаакаўны ШАБШЫНОЙ, якая нарадзілася ў аршанскай Копысі. Па ранейшым часе – Магілёўская губернія. Дакладаная дата нараджэння невядомая. Ці – 26 кастрычніка 1906 года. Ці – проста 1906 год. 

Савецкі і расійскі карэязнаўца, яна ў 1930 годзе закончыла 2-гі Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1940 – 1946 гады працавала ў Савецкім генеральным консульстве ў Карэі. Гэта і вызначыла накірунак яе ўсходазнаўчых зацікаўленняў. Альбо, следам за ведамі, атрыманымі ва ўніверсітэце, замацавала накірунак сваіх творчых, навуковых жаданняў у даследванні раней невядомага ўсходазнаўчага свету. 

Вярнуўшыся ў Савецкі Саюз, выкладала, займалася навуковай працай. Некаторы час працавала ў Ціхаакіянскім інстытуце (1946 – 1950). З 1950 года – у Інстытуце ўсходазнаўства Акадэміі навук СССР. Напісала мноства кніг. Абараніла дысертацыю на званне доктара гістарычных навук. 

Сярод манаграфій, навуковых і навукова-публіцыстычных кніг нашай зямлячкі – такія выданні, як «Народнае паўстанне 1919 года ў Карэі» (1952), «Нарысы найноўшай гісторыі Карэі (1945 – 1953 гг.)» (1958), «Нарысы найноўшай гісторыі Карэі (1918 – 1945 гг.» (1959), «З хуткасцю “чханпіма”. У новай Карэі»(1960), «Сацыялістычная Карэя (Пра формы праяўлення ў КНДР агульных законаў будаўніцтва сацыялізма)» (1968), «Паўднёвая Карэя. 1945 – 1946 гг. Запіскі сведкі» (1974), «Гісторыя карэйскага камуністычнага руху (1918 – 1945)» (1988), «У каланіяльнай Карэі (1940 – 1945). Запіскі і развагі сведкі» (1992). Такі плён навуковага адлюстравання гістарычнага лёсу Карэі ўражвае. Усяго Фаіна Ісаакаўна напісала болей 100 навуковых прац. 

У 1968 годзе нашай зямлячцы было прысвоена званне заслужанага дзеяча навукі РСФСР. Ф. Шабшына ўзнагароджана медалямі СССР. 

 

Сяргей Шычко

 

 

Прочитано 511 раз Последнее изменение Пятница, 06 ноября 2020 15:01