Пятница, 18 06 2021
Войти Регистрация

Login to your account

Username *
Password *
Remember Me

Create an account

Fields marked with an asterisk (*) are required.
Name *
Username *
Password *
Verify password *
Email *
Verify email *
Captcha *

Адкрыта рэгістрацыя на VI Форум бібліятэкараў Беларусі

27–28 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы адбудзецца VI Форум бібліятэкараў Беларусі «Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці».

Арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларуская бібліятэчная асацыяцыя, Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Сёння бібліятэкі адыгрываюць значную ролю ў захаванні і трансляцыі культурнай спадчыны народа, фарміраванні сістэмы каштоўнасцей і светапогляду беларускага грамадства. Асноўнымі тэмамі для абмеркавання на форуме сёлета стануць: нарматыўнае і прававое забеспячэнне бібліятэчнай галіны, карпаратыўнае ўзаемадзеянне бібліятэк Беларусі, інфармацыйныя тэхналогіі ў дзейнасці бібліятэк, бібліятэкі ў сацыякультурным асяроддзі рэгіёнаў і інш.

Да ўдзелу запрашаюцца кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк розных сістэм і ведамстваў Рэспублікі Беларусь, прадстаўнікі навуковых і вучэбных устаноў, органаў заканадаўчай і выканаўчай улады, грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый.

Сачыць за абнаўленнем інфармацыі аб канферэнцыі можні на сайце VI Форуму бібліятэкараў Беларусі.

Праграма кароткая

Зарэгістравацца на форум

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

 

Крыніца: НББ

 

Прочитано 1418 раз