Вы тут

Конкурс digital-малюнкаў «Велікодная вестка» стартаваў у Беларусі


Сінадальны аддзел рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай праваслаўнай царквы аб’явіў конкурс digital-малюнкаў «Велікодная вестка». Пра гэта паведамляе БелТА са спасылкай на арганізатараў.


Як растлумачылі арганізатары, digital-малюнак — мастацкая работа, якая выконваецца з выкарыстаннем праграм для графічнага мадэлявання і дызайну. Таму на конкурс можна прадставіць электронныя графічныя работы, створаныя з дапамогай любых інструментальных сродкаў, уключаючы сканіраваныя выявы і фатаграфіі.

Удзельнікамі конкурсу могуць стаць выхаванцы і выкладчыкі нядзельных школ Беларускага экзархата. Для ўдзелу ў конкурсе прадастаўляюцца работы, якія раскрываюць гісторыю, сімволіку свята Вялікадня, традыцыі яго святкавання і багаслоўскі сэнс. Прадугледжаны тры намінацыі. Так, удзельнікі могуць прадставіць сваю мастацкую версію «Паштоўкі» з віншаваннем з Вялікаднем. У намінацыі «Плакат» аўтары могуць запрасіць прыхаджан на свята або творча паведаміць навіну. Таксама ў фармаце «Інфаграфікі» трэба расказаць пра Вялікі дзень, яго сэнс і традыцыі. Графічна аформлены матэрыял павінен хутка і наглядна даносіць інфармацыю

На конкурс прымаюцца як індывідуальныя аўтарскія (дапускаецца падтрымка кіраўніка) работы, так і выкананыя творчымі гуртамі. Работы прымаюцца да 30 красавіка. Пры іх ацэньванні ўлічваюцца глыбіня сэнсу, адпаведнасць тэматыцы, эстэтычныя і тэхнічныя якасці, кампазіцыйнае і каляровае вырашэнне, арыгінальнасць сюжэту. Вынікі конкурсу плануецца падвесці на працягу мая.

Паводле задумы арганізатараў, конкурс будзе садзейнічаць развіццю творчага патэнцыялу педагогаў і выхаванцаў нядзельных школ, далучэнню дзяцей і падлеткаў да праваслаўнай культуры, стварэнню спрыяльнага асяроддзя для творчасці ў рамках праваслаўнай традыцыі.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.