Вячэрнія пралёты Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) над Беларуссю можна паназіраць 28-30 сакавіка, паведамілі ў Мінскім планетарыі.
За суткі МКС аблятае Зямлю 16 разоў, на поўнае абарачэнне патрабуецца 1,5 гадзіны.
«Пралёт МКС бачны ў адным пункце толькі некалькі хвілін і нагадвае яркую зорку, якая рухаецца па небе. Гэта цудоўная магчымасць павітаць Марыну Васілеўскую, Алега Навіцкага і іншых касманаўтаў на бачных вітках з Зямлі», — расказалі ў планетарыі.
Дэталі пралёта больш падрабязна можна даведацца ў тэлеграм-канале ўстановы.
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».