Вы тут

Жыдкоў: Вытворчасць цукру ў Беларусі выйшла на гістарычны рэкорд


У 2023 годзе пры плане 5 млн т цукровых буракоў убралі з палёў амаль 5,3 млн т. Гэта сур’ёзная лічба — рэкорд за ўсю гісторыю развіцця цукровай галіны Беларусі. Аб гэтым важным дасягненні расказаў старшыня канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Алег Жыдкоў, паведамляе БелТА.


«Па выніках перапрацоўкі сыравіны атрымалі 670 тыс. т цукру, да ўзроўню 2022 года больш на 15-17 працэнтаў у залежнасці ад завода. Гэта і стане нашым галоўным экспартным патэнцыялам у бягучым годзе. Цэны на сусветных біржах растуць. І хоць мы ў асноўным рэалізуем цукар у краінах ЕАЭС, дзе пераважае крыху іншая цэнавая мадэль, і ў Расіі, напрыклад, даволі шмат сваіх вытворцаў, але ўсё роўна цяперашняя кан’юнктура дазваляе нашым заводам працаваць з нядрэннай нормай прыбытку», — падкрэсліў кіраўнік галіны.

Унутраны рынак па выніках 2024 года будзе забяспечаны з каэфіцыентам 1,5 да таго, што спажываецца ў краіне. Гэта значыць галіна выйшла не толькі на ўзровень самазабеспячэння, але і перавысіла яго напалову. Гэты вынік у цукровай падгаліне максімальны — задзейнічаны ўсе рэзервы, лічыць Алег Жыдкоў. У далейшым павялічваць вытворчасць магчыма пераважна за кошт мадэрнізацыі і глыбіні перапрацоўкі сыравіны, якія могуць даць яшчэ 1,5-2 працэнты прыросту.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.