Вы тут

ЦВК Беларусі зарэгістраваў 56 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі


ЦВК Беларусі зарэгістраваў 56 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі, перадае БелТА.


У адпаведнасці з каляндарным планам арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў членаў Савета Рэспублікі ў перыяд з 12 па 21 сакавіка адбыліся сумесныя паседжанні прэзідыумаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню, Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў і адпаведных выканаўчых камітэтаў, на якіх вылучана па восем кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі ад кожнай вобласці і горада Мінска.

У Цэнтральную выбарчую камісію паступілі рашэнні сумесных паседжанняў прэзідыумаў мясцовых саветаў дэпутатаў базавага ўзроўню і адпаведных выканаўчых камітэтаў аб вылучэнні кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. ЦВК праверыў адпаведнасць парадку вылучэння, склаў аб гэтым заключэнне. На сваім паседжанні ЦВК прыняла рашэнне аб рэгістрацыі 56 кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.