Вы тут

Інспектар ДАІ загінуў на месцы нясення службы ў Пінскім раёне


У Пінскім раёне ў выніку наезду грузавіка загінуў супрацоўнік ДАІ, які нёс службу на гэтым участку дарогі. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў.


Сёння раніцай на 99-м км дарогі Р6 Івацэвічы — Пінск — Столін паблізу вёскі Стытычава 40-гадовы вадзіцель аўтамабіля «MAЗ» учыніў наезд на 35-гадовага супрацоўніка АДАІ Пінскага ГАУС, які нёс службу па наглядзе за дарожным рухам на гэтым участку. Міліцыянер загінуў. На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група. Высвятляюцца прычыны і ўмовы здарэння.

Кіраўніцтва і асабовы склад МУС і УУС Брэсцкага аблвыканкама глыбока смуткуюць наконт трагічнай гібелі калегі і выказваюць шчырыя спачуванні родным і блізкім супрацоўніка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Пар­ты­зан­скі след у Бе­ла­рус­кай на­сту­паль­най апе­ра­цыі «Баг­ра­ці­ён»

Ба­я­вое ўза­е­ма­дзе­ян­не най­вы­шэй­ша­га ўзроў­ню.

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.