Вы тут

У Беларусі на 1 студзеня 2024 года пражывала каля 9,15 млн. чалавек


Колькасць насельніцтва ў Беларусі на 1 студзеня бягучага года склала 9155978 чалавек. Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.


У 2023 годзе ў Беларусі пражывала 9200617 чалавек, такім чынам насельніцтва скарацілася на 44 639 чалавек. У Мінску на 1 студзеня 2024 года налічвалася 1992862 чалавек, калі ў 2023 годзе — 1995471 чалавек.

У Брэсцкай вобласці на справаздачную дату налічылі 1 308 569 чалавек, Віцебскай — 1 081 911 чалавек, Гомельскай — 1 338 617 чалавек, Гродзенскай — 992 556 чалавек, Мінскай — 1 460 289 чалавек, а ў Магілёўскай — 981 173 чалавек. 

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.