У арганізацыях вытворчага аб’яднання «Белтопгаз» стартавала акцыя па добраўпарадкаванні помнікаў і мемарыялаў Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў прэс-службе Мінэнерга.
Акцыя прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і накіравана на захаванне гістарычнай памяці аб вайне, прыцягненне моладзі да вывучэння гісторыі подзвігаў савецкіх воінаў. Плануецца, што ва ўсіх рэгіёнах краіны будуць праведзены мерапрыемствы па добраўпарадкаванні і прывядзенні ў парадак воінскіх пахаванняў, брацкіх магіл, абеліскаў, помнікаў, месцаў баявой славы.
«Першымі ў акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі маладзёжнага актыву УП «Віцебскаблгаз», якія выканалі работы па ўладкаванні мемарыяльнага комплексу "Шунеўка" ў Докшыцкім раёне. Ён знаходзіцца на месцы аднайменнай вёскі, спаленай падчас вайны разам з мясцовымі жыхарамі. Гісторыю Шунеўкі часта параўноўваюць з падзеямі ў Хатыні. Мемарыял, устаноўлены тут, захоўвае памяць аб 97 спаленых вёсках і забітых мірных жыхарах Докшыцкага раёна», — распавялі ў прэс-службе.
Моладзь «Віцебскаблгазу» заклікала ўсіх ахвочых далучыцца да акцыі і ўнесці свой уклад ва ўладкаванне помнікаў Вялікай Айчыннай вайны. «Гэта даніна глыбокай павагі і самай шчырай падзякі ўсім, хто загінуў на палях бітваў, адстойваючы свабоду і незалежнасць нашай краіны, а таксама ўсім нявінным ахвярам», — адзначылі ўдзельнікі акцыі.
Прэв'ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».