У Жодзіна на маршруты выйдуць новыя пасажырскія электробусы. Урачыстая цырымонія перадачы 14 сучасных адзінак тэхнікі МАЗ-303Е прайшла сёння ў горадзе, перадае БелТА.
Пілотны праект прадугледжвае поўную замену на гарадскіх маршрутах дызельных аўтобусаў на электрычныя. «У 2023 годзе ўрадам было прынята рашэнне па рэалізацыі пілотнага праекта па пастаўцы ў гарады Беларусі электратранспарту. Першымі сталі Жодзіна і Шклоў. Учора мы перадалі электробусы Шклову, а сёння прыехалі з гэтай місіяй да вас. Новая тэхніка прыйдзе на змену машынам першага пакалення — аўтобусам МАЗ-103», — сказаў намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык.
Электробусы выраблены Мінскім аўтамабільным заводам. «Тут увасоблены ўсе неабходныя канструктарска-тэхналагічныя рашэнні. Вонкава электробус нагадвае нашага волата — беларускага зубра. Так задумалі дызайнеры Мінскага аўтазавода», — адзначыў віцэ-прэм’ер.
«Нам трэба як мага больш атрымаць інфармацыі ў час эксплуатацыі гэтых машын для таго, каб скарэкціраваць канструктарскія, тэхналагічныя рашэнні ў наступных узорах тэхнікі, — паведаміў Пётр Пархомчык. — Такая тэхніка цяпер вельмі запатрабавана на прасторах нашай Саюзнай дзяржавы. Прычым попыт значна большы за нашы вытворчыя. магчымасцяў. У бліжэйшы час будзем гэтую задачу вырашаць».
Паводле яго слоў, яшчэ адзін горад Беларусі плануецца перавесці на электрычны грамадскі транспарт. «Будзе прынята кіраўніцкае рашэнне па аднаму з гарадоў краіны, дзе будзе выкарыстоўвацца такая тэхніка. Чарговая пастанова будзе падпісана ў бліжэйшы час», — расказаў ён.
Прэв'ю: БелТА
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».