Вы тут

У Гомельскай вобласці пражываюць 148 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны


У Гомельскай вобласці пражываюць 148 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Такія даныя прывяла першы намеснік старшыні камітэта ідэалагічнай работы і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Таццяна Кручко на пасяджэнні аблвыканкама, перадае БелТА.


У пасяджэнні аб арганізацыі мерапрыемстваў у гонар 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне прыняў удзел кіраўнік спраў Прэзідэнта Юрый Назараў.

У паўднёва-ўсходнім рэгіёне, як і ў рэспубліцы ў цэлым, удзяляецца першарадная ўвага ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, запэўніла Таццяна Кручко. Паводле звестак на 20 сакавіка, у Гомельскай вобласці пражываюць 148 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, 1490 асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Кожнаму з іх аказваецца ўсебаковая падтрымка. «З 25 красавіка па 4 мая плануецца выплаціць матэрыяльную дапамогу да Дня Перамогі за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту. Агульная сума складзе каля Br2 млн», — абазначылі ў аблвыканкаме.

Пастаянна шэфскую дапамогу аказваюць прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы. Усе пытанні і запыты вырашаюцца максімальна аператыўна.

Так, за тры месяцы з пачатку года абследавалі ўмовы жыцця ўсіх ветэранаў ВАВ і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны. Паступіла 28 заявак ад ветэранаў і 115 — ад пацярпелых ад наступстваў вайны. Гэта просьбы аб уборцы прыдамавой тэрыторыі і жылля, аб забеспячэнні палівам, тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі, аб сацыяльным абслугоўванні і інш. Усе заяўкі, якія паступілі, выкананы.

У Гомелі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны бясплатна прадастаўляюць транспартныя паслугі «Сацыяльнае таксі». Ва ўсіх раёнах вобласці праводзяцца дабрачынныя акцыі «У дапамогу ветэрану», «Клопат», «Эстафета добрых спраў», «Эстафета цяпла», «Эстафета дабра» і інш. Прымаюцца ўсе неабходныя меры па паляпшэнні іх медабслугоўвання, санаторнага аздараўлення і інш.

У гонар 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў Гомельскай вобласці намечана маштабная праграма мерапрыемстваў. «Не застаюцца без увагі і дзеці вайны. Ніхто не павінен быць забыты», — пазначыла пазіцыю ў рэгіёне Таццяна Кручко.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко акцэнтаваў увагу на значнасці захавання гістарычнай памяці. «У падрыхтоўцы да святкавання знакавага юбілею не можа быць абыякавасці і фармалізму. Гэта датычыцца і ўвагі да нашых паважаных ветэранаў, і стану помнікаў, і іншых форм работы», — рэзюмаваў ён.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.