Вы тут

Выпускныя вечары ў школах Беларусі пройдуць 14 чэрвеня


Выпускныя вечары ў школах Беларусі пройдуць 14 чэрвеня. Аб гэтым журналістам паведаміў міністр адукацыі Андрэй Іванец, перадае БелТА.


«Выпускныя вечары ва ўсіх школах краіны адбудуцца 14 чэрвеня. Да гэтага часу ўжо будуць вядомы вынікі ЦЭ, уручаны сертыфікаты. Адпаведна будуць падведзены вынікі па тых двух прадметах, па якіх падагульняючая ацэнка ў атэстат ідзе ў выглядзе сярэдняга арыфметычнага паміж гадавой ацэнкай і той, што была атрымана на ЦЭ. Тут ніякіх змяненняў няма ў параўнанні з мінулым годам. Тым, хто здалі ЦЭ ў асноўныя дні, сертыфікаты з рэзультатамі цэнтралізаванага экзамену будуць выдадзены не пазней за 12 каляндарных дзён пасля яго завяршэння. Тыя юнакі і дзяўчаты, якія будуць здаваць цэнтралізаваны экзамен не ў асноўныя тэрміны, атрымаюць рэзультаты на працягу сямі каляндарных дзён пасля яго праходжання, гэта значыць у больш кароткія тэрміны з прычыны таго, што такіх абітурыентаў звычайна вельмі мала і тэрміны праверкі істотна скарочаны», — расказаў Андрэй Іванец.

Як і абяцала Міністэрства адукацыі, скан-копію бланка ЦЭ кожны малады чалавек зможа ўбачыць у асабістым кабінеце. «Удзельнік ЦЭ, маючы нумар бланка, ключ ад свайго кабінета, зможа сам сябе пераправерыць з пункту гледжання правільнасці або няправільнасці адказу на тыя ці іншыя пытанні», — дадаў міністр.

Прэв'ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.