Вы тут

«Ад дыялогу мы павінны перайсці да канкрэтных праектаў». Лебедзеў на эканамічным форуме СНД у Маскве


Мы павінны ад дыялогу перайсці да канкрэтных праектаў у нашым узаемадзеянні. Такую думку агучыў генеральны сакратар Садружнасці Незалежных Дзяржаў Сяргей Лебедзеў на адкрыцці Міжнароднага эканамічнага форуму СНД у Маскве, перадае БелТА.


«Дыялог доўжыцца ў нас даўно, але само жыццё падказвае, што мы ад дыялога павінны перайсці да канкрэтных праектаў у нашым узаемадзеянні, — адзначыў Сяргей Лебедзеў. — Менавіта гэта мэта вынесена ў дэвіз нашага форуму. Цяперашняя сітуацыя яшчэ больш заахвочвае нас аб’яднаць намаганні для сумеснага пошуку шляхоў і варыянтаў вырашэння ўзнікаючых праблем. Істотна ўзрос узаемны гандаль краін вялікай Еўразіі, удалося захаваць эканамічны рост нашых краін — гэта прыемна. Падзеі падганяюць нас да інтэграцыі».

Сяргей Лебедзеў звярнуў увагу, што краіны Еўразіі вельмі розныя, усе са сваімі інтарэсамі.

«Паколькі мы ў адным рэгіёне, нам лягчэй спалучаць інтарэсы і магчымасці розных удзельнікаў, — удакладніў ён. — Мы лягчэй разумеем адзін аднаго, у нас захаваўся агульны менталітэт і, што самае галоўнае, — агульны падыход да вырашэння праблем у міжнародных справах. Гэта вельмі важна. Цесныя сувязі паміж нашымі краінамі ўраўноўваюць нашы шанцы, бо ў вялікай сістэме нават не ад самага буйнога элемента можа залежаць функцыянаванне ўсяго механізма ў цэлым. Садружнасць Незалежных Дзяржаў, краіны ШАС і БРІКС — ідэальнае месца для стварэння новых вытворчасцей, аб’яднанні транспартна-лагістычных ланцужкоў, умацавання эканамічных сувязей».

Сяргей Лебедзеў падкрэсліў, што асаблівая ўвага павінна быць звернута на мэтанакіраванае развіццё рынкаў СНД і ШАС. Менавіта таму ў праграму форуму ўключаны пытанні развіцця паліўна-энергетычнага комплексу і вытворчых кааперацый, нарошчвання магчымых нацыянальных транспартных сістэм і трансеўразійскіх транспартных калідораў, развіцця будаўніцтва і электронных маркетплэйсаў, зняцця гандлёвых бар’ераў і развіцця чалавечага капіталу. «Усе гэтыя праблемы вырашальныя, калі ёсць жаданне і ўзаемапавага. Кіруючыся гэтымі прынцыпамі, мы заўсёды знойдзем шляхі вырашэння самых складаных праблем», — падкрэсліў ён.

Міжнародны эканамічны форум дзяржаў — удзельніц СНД праходзіць 28-29 сакавіка пад дэвізам «Ад дыялога да сумесных праектаў на прасторы СНД, ЕАЭС, ШАС». Ён аб’яднаў на адной пляцоўцы больш як 2 тыс. чалавек, якія абмяркоўваюць супрацоўніцтва і інтэграцыю ў сферы лагістыкі, мытні, будаўніцтва, прамкааперацыі, міграцыйнай палітыкі, медыцыны, турызму і іншых напрамках. Форум уключаны ў план мерапрыемстваў па рэалізацыі канцэпцыі старшынства Расіі ў Садружнасці ў 2024 годзе і праводзіцца пры падтрымцы Выканаўчага камітэта СНД.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.