Касманаўты, якія знаходзяцца на Міжнароднай касмічнай станцыі, пачалі рыхтаваць карабель «Саюз МС-24» да спуску на Зямлю, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу дзяржкарпарацыі «Раскосмас».
На «Саюзе МС-24» 6 красавіка запланавана вяртанне на Зямлю першага касманаўта Беларусі Марыны Васілеўскай, Героя Расіі, ураджэнца Беларусі Алега Навіцкага і астранаўта NASA Лорал О’Хары.
«Праведзены работы з пілатуемымі караблямі «Саюз МС-24» і «Саюз МС-25» — замена індывідуальнага рыштунку і ложаментаў у караблях, змена рэжыму нагружэння амартызатараў крэслаў, міжбортавы тэст апаратуры сістэмы збліжэння «Курс-МКП» функцыянальна-грузавага блока «З апаратурай «Курс-НА» карабля Саюз МС-24», — гаворыцца ў паведамленні «Раскосмасу».
Прэв’ю: “Раскосмас”
З мастацтвам па жыцці.
Баявое ўзаемадзеянне найвышэйшага ўзроўню.
«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».